У Беларусі будуць рабіць прышчэпкі супраць COVID-19 дзецям ад 5 гадоў

Міністэрства аховы здароўя раіць вакцынавацца або рэвакцынавацца ў жніўні-верасні, пакуль няма ўздыму захворвання / @minzdravbelarus​
Міністэрства аховы здароўя раіць вакцынавацца або рэвакцынавацца ў жніўні-верасні, пакуль няма ўздыму захворвання / @minzdravbelarus​

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла рабіць прышчэпкі супраць COVID-19 дзецям ад 5 гадоў. Да гэтага часу прышчапіць можна было дзіця ад 12 гадоў. Дзецям і цяжарным у Беларусі ставяць кітайскую вакцыну Vero Cell.

"У Кітаі гэтай вакцынай прышчапляюць з 3 гадоў, мы пакуль што дазволілі з 5 гадоў", — кажа галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго словаў, у верасні магчымы новы ўсплёск захворвання. Але беларускія дактары спадзяюцца, што "новая хваля будзе не такой інтэнсіўнай, як папярэднія, а захворванне будзе працякаць пераважна ў лёгкай форме і лячэнне спатрэбіцца толькі амбулаторнае".

Але Тарасенка ўсё ж заклікае вакцынавацца і рэвакцынавацца. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, каля 70% беларусаў ужо зрабілі прышчэпкі, каля 27% цалкам прышчэпленых паставілі яшчэ і бустар. Для тых, хто плануе рэвакцынавацца, Міністэрства аховы здароўя раіць зрабіць гэта ў жніўні-верасні, пакуль няма ўздыму захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі