У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязням сабралі 1,4 мільёна еўра

На прэзентацыі фонду дапамогі палітвязням

На прэзентацыі фонду дапамогі палітвязням / svaboda.org

19 верасня ў Вільні прэзентавалі Міжнародны гуманітарны фонд. Ён зоймецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязням і іх сем'ям.

У прэзентацыі фонду прынялі ўдзел прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінета, перадае Радыё "Свабода".

Фонд стварылі восем беларускіх грамадскіх арганізацый і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт. Сваю дзейнасць ён фармальна пачне з кастрычніка.

Першы ўнёсак у фонд пералічвае ўрад Нарвегіі — гэта 850 тысяч еўра. Арганізатары фонду разлічваюць на дапамогу краінаў ЕС і Паўночнай Амерыкі, а таксама асобных мецэнатаў. Яны паведамляюць, што ўжо пацверджаныя ўнёскі на 1,4 мільёна еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі