У МУС Беларусі з'явілася крымінальная разведка
МУС
Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС перайменавалі ў крымінальную разведку. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент быў падпісаны 15 красавіка і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Указ, сярод іншага, уносіць змены ў палажэнне аб гэтым дэпартаменце. Яго пераназываюць. Акрамя таго, ён зможа "ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам знешнеэканамічную, пазабюджэтную і звязаную са сродкамі сакрэтнага атрымання (фіксацыі) інфармацыі дзейнасць". Раней гаворка ішла толькі аб знешнеэканамічнай дзейнасці, адзначае Reform.by. C улікам з'яўлення ў краіне заканадаўства аб персанальных дадзеных крымінальная разведка зможа запытваць і атрымліваць інфармацыю, у тым ліку тую, што змяшчае персанальныя дадзеныя. Яна таксама атрымала права доступу, уключаючы аддалены, да інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія ўтрымливаюць у тым ліку персанальныя дадзеныя. Адзначым таксама, што частка змяненняў, унесеных у палажэнне аб дэпартаменце, схаваная пад грыфам Для службовага карыстання.
Гэтым жа ўказам скарэкціраваны магчымасці Дэпартамент аховы МУС. Ён атрымаў права аказваць платныя паслугі:
- па распрацоўцы праектнай дакументацыі на ўзвядзенне інжынернай інфраструктуры,
- па правядзенні мантажных і пусканаладачных работ,
- па забеспячэнні пажарнай бяспекі,па грамадскай бяспекі,
- у галіне фізічнай культуры і спорту,
- па арганізацыі адпачынку і забаў,
- прадастаўленню транспартных паслуг з выкарыстаннем аўтатранспарту.
Пералік паслуг вызначыць МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.