У МУС папярэджваюць пра актывізацыю ў Беларусі кібермахляроў
У МУС папярэджваюць пра актывізацыю ў Беларусі кібермахляроў. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі службы бяспекі банкаў ці кантакт-цэнтра, паведамляюць пра здзейсненае махлярства і просяць паведаміць рэквізіты плацёжных картаў, каб не адбылася блакіроўка. Далей скрадаліся грошы. Толькі за два апошнія дні ў міліцыю паступіла больш за 150 заяў і паведамленняў пацярпелых.
МУС папярэджвае грамадзян, каб яны ні ў якім разе не паведамлялі плацёжныя рэквізіты, поўны нумар карткі і тэрмін яе дзеяння, лагін і пароль да інтэрнэт-банка. Сілавікі раяць не ўступаць у перамовы з незнаёмцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.