У МУС распавялі падрабязнасці пра затрыманых "тэрарыстаў"

У МУС распавялі падрабязнасці пра затрыманых "тэрарыстаў"

У МУС распавялі падрабязнасці пра затрыманую групу "тэрарыстаў", пра якую напярэдадні казаў Аляксандр Лукашэнка.

Паведамляецца, што затрымалі шасцярых удзельнікаў групы, сёмы знаходзіцца ў вышуку. Яны ўваходзілі ў арганізацыю "Супраціў", створаную ў траўні 2021 года. У МУС заяўляюць, што падчас расследавання выкрылі факты экстрэмізму — ад спробаў падпалу будынкаў і аўтамабіляў да гвалту над праваахоўнікамі і пашкоджанні іх маёмасці. 

"Затрыманымі апынуліся трое несудзімых мінчукоў 32, 36 і 43 гадоў, якія аб'ядналіся ў закрытым Telegram-чаце, якія з'яўляюцца структурным падраздзяленнем ініцыятывы "Буслы ляцяць". Іх мэтай быў гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў, службовых асоб, органаў дзяржаўнай улады, а таксама пашкоджанне іх маёмасці ў сувязі з выкананнем імі іх службовых абавязкаў", — расказаў тэлеканалу СТБ начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Сяргей Ванагель.

Міліцыянты кажуць, што ўдзельнікі групы здымалі свае дзеянні на відэа і публікавалі ў Telegram-канале. 

Паведамляецца таксама, што яны пашкодзілі маёмасць суддзі.

У МУС заяўляюць, што арыштаваныя далі прызнальныя паказанні. Але расследаванне працягваецца. 

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманую групу тэрарыстаў. Па яго словах, яны дзейнічалі нібыта пад наглядам сілавікоў: "Проста назіралі і чакалі, калі яны пад камеру гэта зробяць, усё знялі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі