"У мяне быў проста дзень шчасця" — Зяленскі пра магчымую перадачу Украіне F-16

Знішчальнікі F-16 / pinterest.com
Знішчальнікі F-16 / pinterest.com

Украіна атрымае ад міжнародных партнёраў "магутную колькасць" сучасных шматмэтавых знішчальнікаў F-16. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Яго цытуе "Украінская праўда".

Дамоўленасць была дасягнутая ў Малдове падчас сустрэч на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці. У саміце прымалі ўдзел лідары 47 краін. Са слоў Зяленскага, у Малдове ён "меў закрытую сустрэчу з краінамі, якія дакладна пацвердзілі, што дадуць нам F-16". Ён не стаў агучваць падрабязнасці. Але сказаў, што гаворка ідзе пра "магутную колькасць" знішчальнікаў.

"У мяне быў проста дзень шчасця. Таму што часам, вы ведаеце, нешта трэба па адным, па два (самалёты) неяк дамаўляцца, а тут была сур'ёзная, магутная прапанова", сказаў Зяленскі. Шэраг экспертаў звязваюць прамаруджванне з пачаткам украінскага контрнаступлення з жаданнем Украіны зрабіць больш бяспечным неба. Для гэтага патрэбна баявая авіяцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі