Зяленскі прыехаў на саміт у Малдову
![Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Малдовы Мая Санду / newsmaker.md](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/captura-de-ecran-din-2023-06-01-la-10.02.38-1-scaled.jpg.webp?itok=FA0nemBl)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Малдовы Мая Санду / newsmaker.md
1 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдову. Ён пройдзе ў замку ў 35 кіламетрах ад Кішынёва і збярэ каля 50 прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў і высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў, паведамляе newsmaker.md. Выданне называе саміт "беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі краіны".
Удзел Зяленскага ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці быў засакрэчаны. У чацвер украінскі прэзідэнт напісаў у Telegram, што ўжо знаходзіцца ў Малдове і паўдзельнічае ў згаданым мерапрыемстве.
"Шмат двухбаковых сустрэч, — піша Уладзімір Зяленскі. — Развіваем кааліцыю знішчальнікаў і прапануем кааліцыю "Patriot". ЕС, NATO, формула міру. Усё для абароны нашай будучыні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.