Гомельскіх футбольных фанатаў асудзілі за напад на мінскіх

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд / Еўрарадыё

У Мінску чатырох гомельскіх футбольных фанатаў асудзілі за напад на мінскіх. Іх прызналі вінаватымі ў злосным хуліганстве.

Тром з прысудзілі 2 гады 6 месяцаў абмежавання волі, а аднаму — 3 гады пазбаўлення волі з улікам таго, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і быў асуджаны на пазбаўленне волі. Усім па амністыі скасавалі 1 год пакарання, паведамляе БЕЛТА.

Пасля футбольнага матча ў Гомелі зламыснікі адправіліся следам за аўтобусам фанатаў клуба "Дынама-Мінск". На стаянцы каля гандлёвага цэнтра гамельчукі напалі на мінскіх сапернікаў. Яны жорстка збілі дынамаўскіх фанатаў, сярод якіх былі два непаўналетнія. Нападнікі працягвалі біць нават тых, хто падаў на зямлю. Адзін з пацярпелых у выніку нападу атрымаў менш цяжкае цялеснае пашкоджанне.

Таксама нападнікі забралі рэчы з дынамаўскай сімволікай — майку, шалікі, балаклаву, пасля чаго ўцяклі з месца злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі