Перамовы vs ціск: як дамагчыся вызвалення палітвязняў — дэбаты на Еўрарадыё!

Вольга Лойка і Аляксандр Кабанаў

Вольга Лойка і Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

Навіна пра “вялікі абмен”, у выніку якога на волю выйшлі прадстаўнікі расійскай апазіцыі, нанова актуалізавала спрэчкі пра тое, ці правільную стратэгію абралі лідары беларускіх дэмсіл. Маўляў, чаму за расійскіх палітвязняў Захад гандлюецца і ў выніку некага вызваляе, а беларускія палітвязні ў спісы на абмен не ўключаюцца? У выніку адны ўдзельнікі дыскусіі заклікаюць рабіць усё магчымае, каб вызваліць людзей з-за кратаў, іншыя не пагаджаюцца на такі падыход.

Ці існуе сёння ў дэмсіл нейкая агульная стратэгія па пытанні вызвалення палітвязняў і ў чым яе хібы альбо перавагі? Якія ў дэмсіл ёсць магчымасці вызваліць палітвязняў і ці можам мы ўплываць на пазіцыю Захаду ў гэтым пытанні? Чаму мы лічым, што рэжым зацікаўлены ў перамовах і вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і былы палітзняволены, дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, прадстаўнік BELPOL, блогер Аляксандр Кабанаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі