BYSOL: гісторыя супрацьстаяння з рэжымам у 4 гады — эфір са Стрыжаком

Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак

14 жніўня каманда BYSOL адзначае чацвёрты дзень народзінаў. За гэтыя гады ў жыцці ініцыятывы адбылося шмат усяго: і поспехаў, і скандалаў, і падзякаў, і абвінавачанняў. Але самае галоўнае — колькасць зробленых карысных спраў, выратаваных жыццяў, аказанай дапамогі. Гэтыя лічбы ведае вельмі малая колькасць людзей, але наўрад ці сёння іх усе назавуць — небяспечна. Аднак насуперак усім небяспекам каманда BYSOL прытрымліваецца некалі абранага лозунга: “Працуем далей!”

Якія вынікі працы ў каманды BYSOL за чатыры гады і чым яны асабліва ганарацца? Ці існуе імавернасць, што “працаваць далей” больш не будзе магчымасці? Якія новыя выклікі паўстаюць перад камандай і якія на сёння самыя актуальныя патрэбы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі