У Львове пахавалі былога каліноўца Пшэмыслава Расевіча

Развітанне ў Львове

Развітанне ў Львове / zaxid.net

14 жніўня на Марсавым полі (вайсковым мемарыяле) у Львове ўпершыню пахавалі замежнага добраахвотніка. Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі завяшчаў у выпадку смерці пахаваць яго менавіта ў Львове, піша zaxid.net.

Грамадзяніну Польшчы Расевічу з Гдыні было 36 гадоў. Ён загінуў 6 жніўня ва Украіне падчас выканання баявога задання. Развітанне з ім адбылося ў Гарнізонным храме ў Львове. Прысутнічалі яго родныя, баявыя сябры (у тым ліку і беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі), польскі консул. Прагучалі гімны Украіны і Польшчы, на труне ляжалі польскі і ўкраінскі сцягі.

Пшэмыслаў Расевіч з верасня 2022-га быў у складзе палка Каліноўскага. У падраздзяленні адзначаюць, што ён меў беларускія карані, таму не выпадкова абраў на пачатку сваёй службы ва Украіне каліноўцаў. Ён "валодаў беларускай мовай і цікавіўся нашай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай". Украінскае выданне дадае, што Расевіч падчас пратэстаў 2020-га быў у Гродне і з'ехаў з Беларусі толькі перад пагрозай палітычнага пераследу.

Пасля палка Каліноўскага добраахвотнік ваяваў на поўдні Украіны ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна. Быў у Бахмуце, у Часаў Яры.

У Львове пахавалі былога каліноўца Пшэмыслава Расевіча
zaxid.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі