У Нацбанку патлумачылі, як утварылася вялікая розніца курсаў расійскага рубля

У беларускіх банках усталявалася вялікая розніца курсаў продажу і куплі расійскага рубля / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У беларускіх банках усталявалася вялікая розніца курсаў продажу і куплі расійскага рубля / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Вялікая розніца курсаў куплі і продажу расійскага рубля, якая ўсталявалася ў Беларусі, не звязаная з палітыкай Нацбанка. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, паведамляе Sputnik Беларусь.

"Уся справа ў курсах, якія ўсталёўваюць банкі", — заявіў ён. Па словах Калечыца, камерцыйныя банкі "бачаць тыя патокі, якія для іх з'яўляюцца найбольш выгаднымі", і адпаведна дзейнічаюць. Калечыц не змог спрагназаваць, калі розніца курсаў куплі і продажу расійскага рубля зможа скараціцца да звыклага ўзроўню.

Беларускія банкі сёння купляюць 100 расійскіх рублёў за 3,1 беларускага, а прадаюць больш чым за 4 рублі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі