У Нарвегіі арыштаваны сын экс-кіраўніка Расійскай чыгункі

Расіян чамусьці вельмі цікавіць поўнач Нарвегіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Расіян чамусьці вельмі цікавіць поўнач Нарвегіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Нарвегіі арыштаваны Андрэй Якунін, сын экс-кіраўніка Расійскай чыгункі Уладзіміра Якуніна, аднаго з бліжэйшых паплечнікаў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", 47-гадовы мужчына з расійскім і брытанскім пашпартамі запускаў дрон на Шпіцбергене, а магчыма і ў іншых месцах Нарвегіі. Суд санкцыянаваў двухтыднёвы арышт Якуніна. Забраныя ў Андрэя Якуніна дроны і электронныя прыстасаванні цяпер аналізуюцца.

За тыдзень гэта ўжо чацвёрты выпадак арышту па падазрэнні ў незаконным выкарыстанні дронаў ці фатаграфаванні сакрэтных аб'ектаў на поўначы Нарвегіі. Расіянам забаронена выкарыстоўваць беспілотнікі на тэрыторыі гэтай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі