У наваколлі самай вялікай дамбы ў ЗША аб'явілі эвакуацыю (фота, відэа)
Улады Каліфорніі заклікалі жыхароў поўначы гэтага амерыканскага штата пакінуць раён каля Аравільскай плаціны. Прычына — пашкоджанне аварыйнага вадаскіду на 230-метровай дамбе. Як адзначае "Бі-Бі-Сі", існуе пагроза затаплення ў раёне самай высокай дамбы ў ЗША.
Адзначаецца, што аварыйны вадаскід можа не вытрымаць нагрузкі і абрынуцца ў любы момант. Пасля моцных дажджоў узровень вады ў возеры Аравіль падняўся да крытычнай адзнакі. Панізіць яго не ўдаецца.
За ўсю 50-гадовую гісторыю Аравільскай плаціны эвакуацыя мясцовых жыхароў праводзіцца ўпершыню. У Аравіле жыве 16 тысяч чалавек.
Як інфармуе РІА "Новости", улады Каліфорніі ўдакладнілі зону эвакуацыі, у яе патрапілі каля 130 тысяч чалавек.
Фота: АР, Reuters