У Нью-Ёрку скульптуру прадалі за 141 млн долараў (фота)

У Нью-Ёрку на таргах аўкцыёна Christie's скульптуру швейцарскага мастака Альберта Джакамеці "Чалавек, які паказвае" ("Pointing Man") прадалі за 141,285 млн долараў. Яна стала самай дарагой у гісторыі, якую калі-небудзь прадавалі на аўкцыёнах. Дагэтуль самай дарагой скульптурай Джакамеці быў "Чалавек, які крочыць I" (L'Homme qui marche I). У 2010-м яе прадалі на аўкцыёне за 104 млн долараў, паведамляе РІА "Новости".

Бронзавая скульптура "Чалавек, які паказвае" была створана ў 1947 годзе. Яе памер — 180 см.

Карціну Пабла Пікасо прадалі за рэкордныя $179 млн

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі