У офісе пінскай кампаніі забілі вартаўніка і скралі сейф з грашыма

У офісе пінскай кампаніі забілі вартаўніка і скралі сейф з грашыма

У офісе піскай кампаніі забілі вартаўніка і скралі сейф з грашыма. Пра гэтае здарэнне паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У аператыўна-дзяжурную частку Пінскага РАУС паступіла паведамленне ад кіраўніка аднаго з прыватных прадпрыемстваў раёна аб тым, што ім знойдзены труп 26-гадовага вартаўніка прадпрыемства са слядамі гвалтоўнай смерці. Ён таксама паведаміў у міліцыю, што з памяшкання офіса выкрадзены металічны сейф з буйной сумай грошай.

Міліцыя здолела затрымаць па гарачых слядах раней судзімага 39-гадовага жыхара Пінска.

Пры ператрусе ў затрыманага знайшлі частку выкрадзеных грошай і металічны сейф. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле п. 12 ч. 2 арт. 139 КК РБ і паводле ч. 3 арт. 207.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі