У Оршы пасля акцыі “недармаедаў” затрымалі Севярынца і групу журналістаў

У Оршы пасля акцыі “недармаедаў” затрымалі Севярынца і групу журналістаў

Пасля акцыі пратэсту “Мы не дармаеды” ў Оршы затрыманыя сустаршыня БХД Павел Севярынец і кіроўца аўто, які яго вез. Паралельна былі затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна — іх завезлі ў аршанскі РУУС​, перадае Радыё Свабода.  

Пазней міліцыя спыніла машыну з журналістамі “Белсата”, на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група “Белсата” накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку каментар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрымання не названыя.

Уласна акцыя прайшла без затрыманьняў і сутычак, але праваабаронцы “Вясны” паведамляюць, што пасля дэманстрацыі “людзей затрымлівалі ў дварах па адным”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі