У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША стварылі групу "Сябры Беларусі"

У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША стварылі групу "Сябры Беларусі"

У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША створаны дзвюхпартыйны кокус (ініцыятыўная група) "Сябры Беларусі", перадае "Голас Амерыкі". У кокус увайшлі кангрэсмэны Біл Кітынг, Марсі Каптур (прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі), Крыс Сміт і Джо Уілсан (з Рэспубліканскай партыі).

Да гэтай групы могуць далучыцца ўсе кангрэсмены, якія падтрымліваюць дэмакратычны рух у Беларусі і заклікаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці за рэпрэсіі супраць апазіцыі і парушэнні правоў чалавека.

Кангрэсмены звярнуліся да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з просьбай асабіста сустрэцца са Святланай Ціханоўскай падчас яе будучага візіту ў Вашынгтон. 

"Мы падтрымліваем мужны народ Беларусі, які заслугоўвае сапраўднай дэмакратыі і змагаецца з [...] апошнім дыктатарам Еўропы Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікам, расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным", — гаворыцца ў заяве кангрэсмэна Крыса Сміта, які стаў аўтарам законапраекту аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі, прынятага Кангрэсам у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі