У панядзелак пройдуць моцныя дажджы, на поўначы — з мокрым снегам

У панядзелак пройдуць моцныя дажджы, на поўначы — з мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 7 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У паўночна-ўсходніх раёнах раніцай і ўдзень чакаюцца моцныя дажджы, па Віцебскай вобласці — з мокрым снегам. На  асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Уначы і раніцай па захадзе ў асобных раёнах будзе туман. Вецер прадказваюць няўстойлівы, удзень заходні, парывісты, па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па плюс 5 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 7. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па паўднёвым усходзе плюс 7-12 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі