У панядзелак у Беларусі можна будзе пабачыць поўнае зацьменне Месяца

У панядзелак у Беларусі можна будзе пабачыць поўнае зацьменне Месяца

У панядзелак 21 студзеня ў Беларусі можна будзе назіраць поўнае месяцовае зацьменне, якое супадзе з першым Суперлуннем гэтага года, паведамляе Astrobel.ru

Месяц будзе ў фазе поўні, перасячэ конус зямнога ценю і на некаторы час набудзе незвычайнае тёмна-чырвонае адценне.

Пачатак паўценевага зацьмення і частковых фазаў поўнага месяцовага зацьмення будуць бачныя з любой кропкі Беларусі, як і само поўнае зацьменне. Але завяршэнне зацьмення беларусы не заспеюць: прыйдзе світанне і Месяц зойдзе па-за заходні гарызонт.

Пачнецца зацьменне ў 5:37 паводле мінскага часу, а скончыцца ў 10.48.

Наступнае поўнае месяцовае зацьменне, якое можна будзе назіраць у Беларусі, здарыцца толькі 7 верасня 2025 года. Бліжэйшае частковае зацьменне Месяца — 16 ліпеня 2019 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі