У паўфінале Кубка Беларусі БАТЭ згуляў унічыю з "Нафтанам" — 2:2
20 красавіка праходзяць першыя паўфінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе. У Наваполацку мясцовы "Нафтан" прымаў дзейных уладальнікаў Кубка — футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Гульня закончылася ўнічыю — 2:2.
Лік адкрыў гулец БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук на 23-й хвіліне, аднак праз 6 хвілінаў Руслан Цевераў аднавіў роўнасць. У другім перыядзе Гардзяйчук зноў вывеў барысаўскую каманду наперад, забіўшы пенальці на 66-й хвіліне. Аднак на 81-й хвіліне Андрэй Якімаў рэалізаваў штрафны ўдар і зноў зраўняў лік.
Сёння ў Жодзіне праходзіць яшчэ адзін паўфінальны паядынак: мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" прымае футбалістаў "Мінска".
Сустрэчы ў адказ паўфінальнай стадыі адбудуцца 4 траўня.