У паўфінале Лігі Еўропы "Арсенал" згуляў унічыю з мадрыдскім "Атлетыка" (відэа)
26 красавіка адбыліся першыя матчы паўфінала футбольнай Лігі Еўропы. "Марсель" святкаваў перамогу над "Зальцбургам" на сваім полі — 2:0.
А вось "Арсенал" у сябе дома згуляў з мадрыдскім "Атлетыка" ўнічыю — 1:1. І гэта пры тым, што лонданскі клуб ажно 80 хвілінаў матча гуляў у большасці.
Матчы ў адказ пройдуць 3 траўня ў Зальцбургу і Мадрыдзе.