У паўфінале парнага разраду US Open Сасновіч выйдзе супраць Азаранка
Беларускі склалі тры пары, якія выйшлі ў паўфінальны раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе US Open.
Як піша TUT.by, 4 верасня Аляксандра Сасновіч у тандэме са славачкай Вікторыяй Кужмавай у чвэрцьфінале турніру выйграла ў Габрыэлы Даброўскі і Сюй Іфань — 2:6, 6:3, 6:3.
Раней у паўфінал выйшлі дуэты з удзелам Вікторыі Азаранка і Арыны Сабаленка.
У паўфінале парнага разраду Сасновіч і Кужмава згуляюць супраць Азаранка і Эшлі Барці.
Сабаленка і Элізэ Мертэнс даведаюцца сваіх праціўніц сёння ўвечары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.