У першы дзень лета ў Сібіры выпаў снег (фота, відэа)
Першы дзень лета ў шэрагу гарадоў Заходняй Сібіры выдаўся, мякка сказаўшы, не гарачым. Жыхары Суругута, Новага Урангоя, Наябрска ды шэрагу іншых гарадоў 1 чэрвеня 2016 года пабачылі зранку, што ў іх выпаў снег. У некаторых месцах нават паўтвараліся сумёты.
У Наябрску, як паведамляецца, камунальнікі нават аднавілі ацяпленне. Па звестках сіноптыкаў, пахаладанне можа прыйсці і ў еўрапейскія рэгіёны Расіі.
Новы Урангой