У першым трохзоркавым гатэлі ў Астраўцы пакуль засялілі толькі 5 нумароў

У першым трохзоркавым гатэлі ў Астраўцы пакуль засялілі толькі 5 нумароў

Першы трохзоркавы гатэль у Астраўцы, які адкрыўся ў сярэдзіне лістапада, ужо прыняў першых гасцей. Пакуль у ім засялілі 5 нумароў, але хутка адміністрацыя чакае вялікую дэлегацыю, якая зойме 15 пакояў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі гатэля SunHotel.

Супрацоўніца адміністрацыі: “Па крыху ўжо спыняюцца. У асноўным, прыязджаюць у камандзіроўку. Турысты наўрад ці будуць прыязджаць. У нас ужо жылі ў 5 пакоях, выехалі”.

Нумары ў гасцініцы каштуюць ад 50 да 130 рублёў, але чакаецца, што гэтыя кошты вырастуць. Праект гатэля SunHotels у Астраўцы рэалізавала турэцкая фірма “Седнат”. Збудаваць яго каштавала каля 12 мільёнаў долараў. У ім больш за 50 нумароў, агулам можна засяліць да 125 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі