У Пінску асудзілі на тры гады калоніі расійскіх казакоў, якія ішлі на Берлін

У Пінску асудзілі на тры гады калоніі расійскіх казакоў, якія ішлі на Берлін

Суд Пінскага раёна і Пінска асудзіў на тры гады калоніі траіх расіян, удзельнікаў казацкага коннага паходу Масква — Берлін, які адбываўся летам 2014-га. Іх прызналі вінаватымі ў злосным хуліганстве. Замежнікі збілі студэнта Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа і разграмілі пакой у інтэрнаце. Вядома, што п’яныя расіяне чапляліся да дзяўчыны хлопца, і ён за яе заступіўся.

Як паведамляе тэлеканал "Варяг", усе асуджаныя — грамадзяне Расіі. Галоўнаму хулігану прызначылі адбыццё пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Расіяніну, якому яшчэ няма 18 гадоў, давядзецца адбываць тэрмін у выхаваўчай калоніі. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Адзін з абвінавачаных спрабуе яго абскардзіць.

Збіты казакамі студэнт пінскага каледжа: Яны ўтраіх мяне білі

Фота: zarya.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі