У Польшчы ад беларусаў патрабуюць вынік ЦТ для навучання ў ВНУ. А калі яго няма?
Сертыфікат ЦТ у Беларусі
Пасля 2020 года беларускія абітурыенты, якія паступаюць у замежныя ўніверсітэты, часта сутыкаюцца са складанасцямі з прызнаннем сваіх дакументаў адукацыі.
Свежая праблема — выдача дазволу на працяг адукацыі ў Польшчы. З такой сітуацыяй сутыкнуўся абітурыент Марк (сапраўднае імя і прозвішча суразмоўца папрасіў не раскрываць з меркаванняў бяспекі) і некалькі яго сяброў.
Еўрарадыё разбіралася, у чым сутнасць праблемы і што рабіць.
Патрэбныя вынікі беларускага ЦТ
Марк эміграваў у Польшчу восенню 2022 года з палітычных прычын. За мяжой хлопец атрымаў стыпендыю Каліноўскага, пачаў вывучаць з нуля польскую мову і падаў дакументы ва ўніверсітэт. Дакументы прынялі, але атрымаць дазвол на працяг адукацыі ў беларуса не атрымалася.
Пасля размовы з мясцовай Радай адукацыі і Міністэрствам адукацыі стала ясна, што атрымаць дазвол можна толькі ў выпадку наяўнасці актуальных вынікаў цэнтралізаванага тэставання (далей — ЦТ).
"У мяне іх няма. А ў часткі эмігрантаў, якія прыехалі ў краіну да 2021 года, ужо скончыўся тэрмін іх актуальнасці, які складае ўсяго два гады", — тлумачыць суразмоўца.
Марк кажа, што ўжо звярнуўся да юрыстаў беларускіх НДА, якія працуюць у Польшчы, каб вырашыць сітуацыю.
"Альтэрнатывай можа быць здача "матуры"
Ці ўдасца беларусам працягнуць адукацыю ў польскіх ВНУ без наяўнасці актуальнага ЦТ? Мы звярнуліся з гэтым пытаннем да Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве і старшыні Беларускага нацыянальнага моладзевага савета "РАДА".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.