У Польшчы адкрылі газаправод Baltic Pipe

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэм'ер Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда / pap.pl
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэм'ер Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда / pap.pl

У Польшчы ў горадзе Галенюў адкрылі газаправод Baltic Pipe. Па ім будзе пастаўляцца праз Данію газ з Нарвегіі — 10 млрд кубаметраў штогод.

"Эпоха расійскага дамінавання ў газавай сферы падыходзіць да канца, эпоха адзначаная шантажом, пагрозамі і вымагальніцтвам",цытуе словы польскага прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага pap.pl.

Baltic Pipe злучыў газаправодам Польшчу і Данію. Таму ў мерапрыемстве ўдзельнічала прэм'ер-міністр гэтай краіны Мэтэ Фрэдэрыксен.

Чакаецца, што газ з Нарвегіі пачне пастаўляцца ў Польшчу і ў суседнія краіны з пачатку кастрычніка, а да зімы газаправод запрацуе ў поўную магутнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі