У Польшчы чакаюць, што з пацяпленнем плынь мігрантаў з Беларусі вырасце

Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

На беларуска-польскай мяжы зноў стала расці колькасць мігрантаў. З пацяпленнем іх стане яшчэ больш. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Па яго словах, на беларуска-польскую мяжу мігранты прыязджаюць з Расіі. "Менавіта Крэмль з'яўляецца бенефіцыярам гэтай дзейнасці", — падкрэсліў Жарын. Ён дадаў, што Польшча лічыць сітуацыю на мяжы гібрыднай аперацыяй, якая з'яўляецца часткай расійскай агрэсіі супраць Захаду.

Памежная служба Польшчы 28 лютага паведамляла пра 46 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі, 1 сакавіка — пра 93 чалавекі, 2 сакавіка — пра 74 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі