У Польшчы хочуць вынесці на рэферэндум пытанне аб агароджы на мяжы з Беларуссю

Агароджа на беларуска-польскай мяжы / АР

Агароджа на беларуска-польскай мяжы / АР

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак прапануе вынесці на рэферэндум пытанне аб агароджы на мяжы з Беларуссю. Пытанне можа гучаць так: "Ці падтрымліваеце ліквідацыю агароджы на мяжы Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь?" Такую фармулёўку ён прапанаваў у Twitter.

З ідэяй рэферэндуму раней выступіў лідар кіроўнай партыі "Права і Справядлівасць" Яраслаў Качыньскі. Ён хацеў пачуць меркаванне грамадзян па міграцыйнай праблеме. Сярод прапанаваных пытанняў, да прыкладу, ёсць пытанне аб прыняцці або непрыняцці размеркавання мігрантаў у ЕС у рамках механізму, прапанаванага Еўракамісіяй. Але з'явіліся і пытанні на зусім іншыя тэмы: аб продажы дзяржаўных прадпрыемстваў або аб павышэнні пенсійнага ўзросту.

Прызначыць рэферэндум павінен Сейм Польшчы, пакуль гэтая пастанова яшчэ не прынятая. Чакаецца, што гэтае пытанне будзе разгледжанае на пасяджэнні польскага парламента на гэтым тыдні. Калі Сейм ухваліць ідэю, то рэферэндум можа адбыцца адначасова з парламенцкімі выбарамі 15 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі