У Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы затрымалі беларуску
Супрацоўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, ілюстрацыйнае фота
У Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы затрымалі грамадзянку Беларусі, яна перадавала інфармацыю КДБ аб прадстаўніках беларускай дыяспары. Пра гэта паведамілі ў Агенцтве ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы.
Жанчыну затрымалі яшчэ 20 снежня. "Як было ўстаноўлена, беларуска на працягу некалькіх месяцаў перадавала на карысць вышэйназванай службы інфармацыю аб членах беларускай дыяспары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, і арганізацыях, якія аб'ядноўваюць беларусаў і палякаў беларускага паходжання", — гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства. Жанчыну арыштавалі на тры месяцы. Расследаваннем яе справы займаецца прадстаўнікі ABW у Беластоку пад наглядам Мазавецкага аддзялення Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.