У Польшчы патрабуюць вярнуць лёгкадаступныя візы для беларусаў

У Польшчы патрабуюць вярнуць лёгкадаступныя візы для беларусаў

У Польшчы патрабуюць вярнуць лёгкадаступныя візы для беларусаў. Збор подпісаў за вяртанне візаў "на закупы" арганізавала падляская арганізацыя апазіцыйнай партыі "Грамадзянская платформа". Ужо падпісалася каля тысячы прадстаўнікоў малога польскага бізнесу, інфармуе сайт polsha24.com.

Польшча адмяніла выдачу візаў "на закупы" з 2 студзеня 2019 года. Яна карысталася вялікай папулярнасцю ў жыхароў Беларусі, асабліва ў Гродне і Брэсце, размешчаных недалёка ад польскай мяжы. Беларусы рэгулярна прыязджалі ў той жа Беласток, набывалі там разнастайныя тавары. А пасля адмены згаданай візы ў горадзе тавараабарот рынку знізіўся на 70%! Не дзіўна, што ў пачатку года гарадскі савет Беластока выступіў з рэзкай крытыкай новаўвядзення. Звярталася ўвага на страты для эканомікі рэгіёна, на скарачэнне працоўных месцаў. І ўсё з-за таго, што беларусы сталі прыязджаць значна менш.

Цяпер для атрымання польскай шэнгенскай візы грамадзянам Беларусі трэба выбраць іншую мэту паездкі і выканаць дадатковыя фармальнасці. Напрыклад, прадаставіць дакумент пра зарэзерваваны нумар у гатэлі на час знаходжання ў Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі