У Польшчы прайшлі моцныя буры, ёсць ахвяры. Непагода ідзе ў Беларусь

У Польшчы прайшлі моцныя буры, ёсць ахвяры. Непагода ідзе ў Беларусь

Тры чалавекі загінулі ў выніку непагоды, якая абрынулася на Польшчу 17 чэрвеня. Павалена мноства дрэваў, былі затрымкі ў руху цягнікоў, разарваныя лініі электраперадач.

Яе перадае gazeta.pl, навальніцы, моцныя вятры і град прайшлі па ўсёй краіне. У выніку стыхіі адзін чалавек загінуў у машыне, на якую ўпала дрэва, яшчэ двое ахвяраў — будаўнікі, на якіх ветрам абрынула фрагменты недабудаваных сцен будынкаў.

Халодны атмасферны фронт ужо шчыльна падышоў да мяжы з Беларуссю. На сённяшні вечар на большай частцы краіны і Мінскай вобласці абвешчанае штармамове папярэджанне. Чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Навальніцы таксама пройдуць у ноч на 18 чэрвеня, перадае БелаПАН са спасылкай на Гідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі