У Польшчы стварылі камісію, якая вывучае ўплыў Расіі і Беларусі на палітыку

Сцяг Рэспублікі Польшча

Сцяг Рэспублікі Польшча / pixabay.com

У Польшчы пачала працу камісія, якая вывучае ўплыў Расіі і Беларусі на палітыку. Яе ўзначаліў  кіраўнік Службы ваеннай контрвыведкі генерал Яраслаў Строжык.

"Вельмі хочацца, каб гэта была камісія, пазбаўленая якіх-небудзь спакусаў, палітычных ці партыйных памкненняў. Данесці да нас надзейныя веды аб рэальных пагрозах з боку Расіі і Беларусі ў мінулым і сёння", — каментуе стварэнне камісіі прэм'ер-міністр Дональд Туск.

У камісію ўваходзяць 12 чалавек. Сярод іх — міністр унутраных спраў, прадстаўнікі Мінкульта, міністэрства дзяржаўнай маёмасці, замежных спраў і г.д. Першую справаздачу яны павінны даць цягам двух месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі