У Польшчы ў аварыю трапіла сям’я беларусаў
Хуткая ў Польшчы, ілюстрацыйнае фота
У Польшчы пад Сувалкамі ў дрэва ўрэзаўся аўтамабіль беларусаў, паведамляе MOST. Аварыя адбылася 7 лістапада каля 11-й гадзіны дня.
За рулём аўто была жанчына, у салоне ехалі двое дзяцей — пяці і дванаццаці гадоў. У нейкі момант з невыясненых прычын жанчына з'ехала з трасы і ўрэзалася ў дрэва.
Беларуску і яе дзяцей шпіталізавалі ў бальніцу Сувалак для назірання. Іх жыццям, як паведамляецца, нічога не пагражае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.