У Польшчы ў грузавым цягніку з Беларусі знайшлі кантрабанду
Кантрабанда з Беларусі
У Польшчы ў грузавым цягніку з Беларусі знайшлі кантрабанду. У тэхнічных нішах трох грузавых вагонаў былі схаваныя 5 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Як піша strazgraniczna.pl, цыгарэты будуць знішчаныя.
Адзначаецца, што з пачатку 2024 года супрацоўнікі памежнай службы не дапусцілі ў Польшчу нелегальных цыгарэт на суму больш за 4 млн злотых (каля мільёна долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.