У Польшчы загінуў беларус, яго грузавік трапіў пад пасажырскі цягнік
У Польшчы загінуў грамадзянін Беларусі, яго грузавік трапіў пад пасажырскі цягнік, які рухаўся з Познані ў Вольштын. Здарэнне адбылося раніцай 13 лютага на пераездзе каля населенага пункта Сепарава ў Гродзіскім павеце ў Велькапольскім ваяводстве. Пасля ўдару цягнік працягнуў машыну яшчэ некалькі соцень метраў. Праваахоўнікі разглядаюць некалькі версій здарэння, у тым ліку і суіцыд (сведкі кажуць, што кіроўца спачатку спыніў грузавік перад пераездам, а пасля раптоўна паехаў наперад), паведамляе poznan.wyborcza.pl.
Сайт grodzisk.naszemiasto.pl паведамляе, што лекары спрабавалі выратаваць жыццё беларусу, але ён памёр на месцы здарэння. Мужчыну было 48 гадоў.
Фотаздымкі з месца здарэння з'явіліся ў Facebook.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.