У Польшчы затрымалі беларуса, які перавозіў семярых мігрантаў
Беларус вёз у Польшчу семярых нелегальных мігрантаў / W-MOSG
У польскім Галдапе ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве памежнікі затрымалі 38-гадовага беларуса, паведамляе radioolsztyn.pl.
У яго машыне ехалі сямёра нелегальных мігрантаў: пяць грамадзян Афганістану, двое — Сірыі. Памежнікі ўсіх арыштавалі.
Беларусу пагражае да васьмі гадоў зняволення за дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.
Па звестках польскіх памежнікаў, мігранты нелегальна перайшлі мяжу Беларусі і Літвы, а адтуль прыехалі на тэрыторыю Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.