У польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю зноў ляцелі камяні

Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Колькасць атак на памежныя патрулі ў апошнія тыдні павялічылася, сцвярджаюць у Памежнай службе Польшчы. Ведамства публікуе ў сацсетках відэа з польска-беларускай мяжы. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам. На кадрах відаць, што ў польскіх сілавікоў ляцяць галінкі. Замежнікі кідаліся і камянямі, сцвярджаюць у польскай Памежнай службе.

Ніхто не пацярпеў. Памежнікаў выратаваў плот, які польскі бок пабудаваў пасля пачатку міграцыйнага крызісу. Беларусь лічаць датычнай да арганізацыі гэтага крызісу.

Тым часам беларускія памежнікі абвінавачваюць польскіх калег у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.  Яны сцвярджаюць, што 28 чэрвеня польскія сілавікі прывезлі да плота групу бежанцаў і прымусілі іх вярнуцца на тэрыторыю Беларусі праз брамку для жывёл. У беларускім ДПК падкрэсліваюць, што ў той дзень ішоў дождж, а ў групе было дзіця.

В польских пограничников на границе с Беларусью снова летели камни
Мігрант, якога вярнулі з Польшчы ў Беларусь / @gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі