Польшча ўмацоўвае мяжу пасля паведамленняў пра пераход Прыгожына ў Беларусь
Беларуская мяжа / lrt.lt
Пасля паведамленняў пра пераход у Беларусь Яўгена Прыгожына і ПВК "Вагнер" Польшча дадаткова ўмацавал рубяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі. Варшава ўважліва сочыць за вынікамі ваеннага бунту ў РФ, заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў эфіры польскага тэлебачання.
Ён падкрэсліў, што гэтыя захады — рэакцыя на магчымую пагрозу з боку Масквы, бо "Лукашэнка і Пуцін могуць дзейнічаць вельмі дзіўна", перадае DW.
На звесткі пра пераход Прыгожына ў Беларусь адрэагаваў і прэзідэнт Літвы. Гітанас Наўседа мяркуе неабходным умацаваць усходні фланг NATO. Калі найміты "Вагнера" накіроўваюцца ў Беларусь з невядомымі планамі і намерамі, "гэта азначае толькі тое, што мы павінны яшчэ больш узмацніць бяспеку нашых усходніх межаў", адзначае ён.
"Мяцеж Прыгожына" 23-24 чэрвеня, як паведамлялася, закончыўся тым, што кіраўнік ПВК "Вагнер" пагадзіўся пакінуць Расію і перабрацца ў Беларусь. За гэта Крэмль спыніў крымінальную справу, пачатую на яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.