У Польшчы заяву Лукашэнкі перад сілавікамі назвалі "поўным глупствам"

Аляксандр Лукашэнка ў Цэнтральным доме афіцэраў не мог стрымаць эмоцый

Аляксандр Лукашэнка ў Цэнтральным доме афіцэраў не мог стрымаць эмоцый / president.gov.by

У Польшчы ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі перад сілавікамі ў Мінску назвалі "поўным глупствам". Ён гаварыў, што "польская і амерыканская разведкі" нібыта рыхтуюць "буйнамаштабную правакацыю" супраць... "грамадзянскага насельніцтва Польшчы". А ў выніку "абвінавацяць Расію і Беларусь".

Як паведамляе radiozet.pl, каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семаняк кажа, што да падобных выказванняў Лукашэнкі трэба ставіцца як "да элемэнтаў інфармацыйнай вайны". А іх мэты бываюць розныя: стварэнне напружанасці, прыцягненне да сябе ўвагі, мабілізацыя грамадскай думкі ў РБ ці нават дэманстрацыя Маскве, што ён настроены супраць Захаду і Польшчы.

Пры гэтым Семаняк не выключае, што словы пра "правакацыю" могуць быць следствам рэальнай яе падрыхтоўкі з боку РБ і РФ. Таму Польшча ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі