У праекце бюджэту Беларусі на 2018 год штрафы знізілі на 2,4%
У 2018 годзе беларускія ўлады плануюць сабраць менш штрафаў, чым сёлета. Гэта вынікае з праекта бюджэту на наступны год, які паступіў у Палату прадстаўнікоў.
Так, у 2017 годзе ў бюджэце было закладзена штарфаў на 134,2 млн руб. У 2018-м гэтая графа складае 131,0 млн рублёў — на 3,2 млн рублёў менш. У адносных лічбах штрафы зменшацца на 2,4%.