У пятніцу будзе да 16 градусаў цяпла
У пятніцу, 27 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе ўсходні — уначы слабы, удзень умераны.
Уначы будзе 0...-6, месцамі да 8 градусаў марозу. Удзень чакаецца 10-16 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.