У пятніцу ў Беларусі будзе да +28

Лета

Лета / Еўрарадыё

У пятніцу, 9 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па захадзе, зранку і ўдзень па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 цяпла, па захадзе да +17. Удзень чакаецца 22-28 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі