У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад

Тэрабарона ў Рагачове, сакавік 2024-га

Тэрабарона ў Рагачове, сакавік 2024-га / slova.by

У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад. На цэнтральнай плошчы горада сабралі ўдзельнікаў тэрытарыяльнай абароны. 16 чалавек з 154 жыхароў Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў складалі вайсковую прысягу. А пасля арганізавалі "парад" — байцы прайшлі з аўтаматамі ў руках. Яго прымаў старшыня Гомельскага аблвыканкама, начальнік зоны тэрабароны Іван Крупко, піша раённая газета "Свабоднае слова".

Вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў Рагачове праходзяць з сярэдзіны сакавіка. На зборы планавалі выклікаць каля 200 чалавек, аднак у выніку іх на паўсотні менш.

У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад
У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад
У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад
У Рагачове прайшоў "партызанскі" парад

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі