У Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі"
![У чаканні прыходу начальніка / slova.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Viektar.jpg.webp?itok=D2rgyQdD)
У чаканні прыходу начальніка / slova.by
7 красавіка ў Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі". Як піша раённая газета "Свабоднае слова", у гэтым мясцовым чыноўнікам дапамог кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко, якому арганізавалі экскурсію па фермах і па свінакомплексе. "Вектар" ён шукаў разам са старшынём райвыканкама Віталём Сушко і кіраўнікамі гаспадарак. Гаворка ішла пра будаўніцтва новых і рэканструкцыю старых фермаў.
Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведамляе, што сярод іншага Крупко даў даручэнне пабудаваць у 2023 годзе... "дадатковы хлеў".
![У Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_5530.JPG.webp?itok=BP1bnrko)
slova.by
![У Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_5539.JPG.webp?itok=eHdyCnFG)
![У Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_5511.JPG.webp?itok=G8BX_vy6)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.