У Расіі быў выбух на заводзе, дзе робяць зарады для "Град" і "Смерч"

Пермскі парахавы завод / vgorodeperm.ru
Пермскі парахавы завод / vgorodeperm.ru

На Пермскім парахавым заводзе, які вырабляе зарады для РСЗА "Град", "Смерч" і комплексаў СПА, адбыўся выбух увечары 22 кастрычніка. Загінулі тры чалавекі.

У адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службе мясцоваму парталу 59.ru пацвердзілі дадзеныя аб памерлых.

Трое чалавек загінула, — сказаў аператыўны дзяжурны МКУ "АДДС горада Пермі". — Пра іншых пацярпелых пазнавайце ў хуткай дапамозе.

Мясцовыя СМІ таксама пішуць, што завод працуе ў тры змены, каб забяспечыць Расію боепрыпасамі на вайне супраць Украіны. У траўні там ужо быў пажар, на якім загінулі тры чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі