У Расіі курс долара абнавіў гістарычны максімум
У чацвер, 21 студзеня, у Расіі курс долара абнавіў гістарычны максімум. Ён складае ўжо больш за 85 расійскіх рублёў, курс еўра — 93 рублі.
Абвал расійскага рубля адбыўся на фоне падаючай цаны на нафту. Марка нафты Brent каштуе 27,66 долара за барэль.