У растоўскім СІЗА абвінавачаныя захапілі закладнікаў
Захоп СІЗА
У Растове-на-Доне зняволеныя СІЗА-1 захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў. Цяпер вядуцца перамовы па іх вызваленні.
У паведамленні ГУФСІН па Растоўскай вобласці гаворыцца, што СІЗА "функцыянуе ў штатным рэжыме, абстаноўка кантралюемая".
Па дадзеных тэлеграм-канала Baza, абвінавачаныя змаглі адабраць зброю ў супрацоўнікаў ізалятара. Гэтая інфармацыя не пацверджана.
Тэрыторыю вакол СІЗА перакрылі. На месца з'язджаюцца машыны хуткай дапамогі і Расгвардыі.
Шасцёра абвінавачаных выбілі аконную рашотку ў сваёй камеры і праніклі ў дзяжурную частку, дзе ўзялі ў закладнікі начальніка аператыўнага ўпраўлення падпалкоўніка Аляксандр Б. і малодшага інспектара дзяжурнай службы СІЗА 1.
Па дадзеных расійскіх медыя, зняволеныя некалькі месяцаў планавалі ўцёкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.