У Рэчыцы знайшлі "помнік каранавірусу" (фота)
У сацсетках з'явілася фота кампазіцыі, якую жартам назвалі "помнікам каранавірусу", піша сайт "Моцныя навіны".
Помнік знаходзіцца ў Рэчыцы. Насамрэч гэта падводная міна, якая з'яўляеца часткай памятнага знака ваеннага флоту. Але звонку яна сапраўды нагадвае выяву каранавіруса COVID-19.
У каментарах беларусы жартуюць, што помнік з'явіўся пасля выхаду Беларусі на плато і прапануюць адкрыць "Плато-арэну". Гэта адсылка да заяваў чыноўнікаў Мінздароўя, што ў Беларусі не было піку захворванняў на каранавірус, а краіна выйшла на плато.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.